U nas swobodna wymiana myśli i poglądów
Nacisnij Prosze
22 Sty 2018 - 11:15
Strona Główna :: Forum NPH :: Poczta przez www :: Download :: Linki :: FAQ 
Szukaj   
Główne Menu
· Strona główna

Moduły
· Top lista
· Ciekawe strony
· Poleć nas
· Uwagi o stronie
· Kalendarz

Frekwencja
Obecnie jest 64 gosci i 0 uzytkowników online

Witam Nieznajomy, zostań użytkownikiem już dziś.


Login
 Użytkownik
 Hasło
 Zapamietaj mnie


Nie masz jeszcze konta? Możesz je założyć. Jako zarejestrowany użytkownik będziesz miał dodatkowe przywileje jak np. konfigurowanie wyglądu strony, wysyłanie komentarzy z twoim imieniem i wiele innych.

Problemy z logowaniem?

 www.hajnowka.com.pl - Mecenas Kultury woj. Podlaskiego

Polecane strony
· Jerozolima
· Cerkiew - lokalna strona
· Regaty na zalewie Siemianówka
· Puszcza Białowieska i okolice

Bramki SMS
· Era
· Orange
· Plus
· Miasto Plusa

Rozklady PKP i PKS
· Rozkład jazdy PKS
· Rozkład jazdy PKP

Slowniki
Słownik Polsko - Białoruski

Lekarz internetowy
· Informacje medyczne
· Forum o służbie zdrowia

Ludzie związani z Hajnówką
· Piotr Gagan
· Aleksander Prokopiuk
· Andrzej Wilczyński

Współpracujemy z
Towarzystwo
Ochrony
Krajobrazu
Towarzystwo Ochrony Krajobrazu

Archiwum
· Poprzednia wersja strony
· Trochę nauki
· Poezja
· Grupa teatralna

Napisz do nas

redakcja@hajnowka.com.pl


Religia, wiara, mistyka: Wialikdzień
Autor: LiM Opublikowano: 25 Kwi 2005 - 07:43
Cos dla duszy Вялікдзень — адно з самых значных гадавых святаў са старажытнымі каранямі, якое калісьці распачынала Новы год.

ВЯЛІКДЗЕНЬ

Вялікдзень у народнай свядомасьці звязаны перш за ўсё з хрысціянскім святам Уваскрэсення Хрыстова. Але паходжанне яго, як і большасці традыцыйных святаў, бясспрэчна язычніцкае.
Хрысціянская рэлігія патрабуе захавання на працягу сямі перадвелікодных тыдняў строгага Вялікага посту, падчас якога забараняюцца ўсемагчымыя забавы, а таксама ўжыванне ежы жывёльнага паходжання. На працягу посту вернікі мусілі таксама і ачысціцца духоўна — з дапамогай малітвы, разважанняў аб пакутах Хрыста і інш.
Апошняя нядзеля перад Вялікаднем мела назву Вербніцы (Вербіцы, Вербнай нядзелі). Яе ключавы момант — асвячэнне ў храме галінак дрэва. Яны сімвалізуюць пальмавыя галіны, з якімі жыхары Ерусаліма сустракалі Хрыста. Іспанцы ў гэты дзень асвячаюць галіны самшыту, размарыну, італьянцы — алівы.
На Беларусі ж выкарыстоўваецца вярба, якая адною з першых прачынаецца пасля зімовага сну. Традыцыйныя дзеянні і вераванні, звязаныя з вярбой, захавалі элементы язычніцкіх расліннных культаў, магіі дабрабыту і ўрадлівасці. Распаўсюжджаным калісьці было сімвалічнае «біццё» галінкамі вярбы, пры якім прыгаворвалі: «Не я б’ю —вярба б’е, праз тыдзень — Вялікдзень». Пупышкі вярбы лічыліся лекавым сродкам ад болю зубоў, ліхаманкі, сурокаў. Асвячонымі вербнымі галінкамі выганялі у першы раз жывёлу, з імі ж распачыналі ворыва, сяўбу, пасадку бульбы.
Наступны пасля Вербніцы тыдзень меў назву Белага, Страснога, Вялікага. Ён пазначаны прыгатаваннямі да свята, прычым традыцыя строга рэгламентавала выкананне розных дзеянняў на кожны дзень. Так, у Чысты панядзелак патрабаваўся асабліва строгі пост, у Чысты аўторак не дазвалялася трымаць у доме што-небудзь бруднае —каб на жывёлу і людзей не напалі хваробы. Драўляная серада абавязвала вымыць усе драўляныя рэчы ў хаце. Пад страху клалі хлеб, соль і мыла, якія потым лічыліся засцярогамі ад хвароб і рознай нечысці. Чацвер перадвелікоднага тыдня меў назву Чыстага. Гэта быў дзень «генеральнай прыборкі» ў хаце, а ў некаторых мясцовасцях неабходна было ўсё прыбраць ужо напярэдадні: «Чысты чацвер вулкі чысціць, дваркі мяце, сляды кладзе к Святому Вялічку». У чысты чацвер абавязкова трэьа было памыцца — у лазні, бягучай расе, у вадзе — каб быць чыстымі і здаровымі ўвесь год. У гэтых звычаях яскрава праяўляюцца вераванні ў магічную, ачышчальную сілу вады. Вялікая (Чырвоная) пятніца — дзень строгага посту. Вялікая субо-та — дзень кулінарных прыгатаванняў, выпечкі пірагоў, фарбавання яек.
Вялікдзень — адно з самых значных гадавых святаў са старажытнымі каранямі, якое калісьці распачынала Новы год. Верагодна, першапачаткова яно звязвалася з уваскрэсеннем сонечнага боства і было вядома егіпцянам, фінікійцам, грэкам і іншым старажытным народам. Пазней яно стала святам у гонар Уваскрэсення Ісуса Хрыста. Слова «пасха» (старажытнаяўрэйскае «песах»)— азначае «літасць». З тых, хто ахвяраваў да свята уваскрэсення боства жывёліну і вымазаў дзверы яе крывёй, на Бліжнім Усходзе ў дахрысціянскія часы не бралі падатак. Іншая версія гаворыць, што старажытныя іудзеі прыносілі ў ухвяру барана, каб уміласцівіць бога пустыні Пейсаха.
Галоўным атрыбутам велікодных дзён з’яўляецца фарбаванае (пераважна чырвонае) яйка. Паводле біблейскага падання, Марыя Магдаліна прынесла ў падарунак рымскаму імператару Ціберыю чырвонае яйка, як сімвал нявіннасці Хрыста і сведчанне таго, што ўвесь свет адказны за яго пралітую кроў. У язычніцкай міфалогіі яйка сімвалізуе сусветную прастору, адлюстроўвае Сусвет. Акрамя таго, яно – сімвал кругавароту і бясконцасці жыцця. Дагэтуль на Беларусі прынята прыносіць велікодныя яйкі ў падарунак. У многіх краінах, як і ў Беларусі, яйка займае адно з важнейшых месцаў у народных рытуалах. Велікоднае яйка мела магічную сілу, засцерагала жывёлу і поле ад ведзмакоў і нячысцікаў. Першапачаткова яйкі фарбавалі ў чырвоны колер (крашанкі), пазней – размалёўвалі рознымі ўзорамі (пісанкі).
Яшчэ адна неад’емная прыкмета Вялікадня на Беларусі — валачобніцтва. Гуртамі ў 8—10 чалавек вяскоўцы хадзілі па хатах на чале з «пачынальнікам». Апошні меў самую адказную місію — ён спяваў валачобную песню, якая магла мець да 150 радкоў. Астатнія — «падхватнічкі» — спявалі рэфрэн. У гурце абавязкова былі музыкі. Валачобныя песні мелі магічна-заклінальны характар, услаўлялі гаспадара і яго сям’ю, утрымлівалті падрабязны пералік ародных святаў і указанні на сельскагаспадарчыя работы: «Святы Барыс ляды паліць, зымлю грэець, ячмень сеець… Святы Мікола гарох сеець, па полі ходзіць жыта глядзіць». Гаспадары шчыра адорвалі валачобнікаў пачастункамі, паколькі яны, як лічылася, прыносілі пладавітасць жывёле, ураджайнасць палям, засцярогу ад прыродных стыхій. У сусветнай традыцыйнай культуры валачобныя песні захаваліся і зафіксаваны толькі ў беларусаў. Гэта — рэшткі старажытнага аграрна-магічнага комплексу, з дапамогай якога земляроб імкнуўся задобрыць сілы прыроды і забяспечыць багаты ўраджай.
На Вялікдзень дзяўчаты варажылі на замужжа, пераскокваючы праз сані: калі пераскочыць, пойдзе ўвосень замуж, калі не – будзе чакаць да наступнага года.
У многіх мясцовасцях лічылі, што на Вялікдзень сонца йграе, преаліваецца рознымі колерамі. «Гульню» сонца звязвалі з добрым летам і шчаслівымі вяселлямі.
… Прыслухайцеся да народнай мудрасці, перайміце часцінку спрадвечнага вопыту —мажліва, ў вашым жыцці нешта зменіцца да лепшага.
Шчаслівых вам святкаванняў!!!
 
Powiązane odysłacze
· Cerkiew w NPH
· Festiwal Muzyki Cerkiewnej
· Wiecej o Cos dla duszy
· Artykuly uzytkownika LiM


Najczesciej czytany artykul w Cos dla duszy:
W pociągu


Wialikdzień | Loguj/Utwórz konto | 0 Komentarze
Próg
  
Komentarze sa wlasnoscia ich twórców. Nie ponosimy odpowiedzialnosci za ich tresc.
PostNuke :: Wsparcie PostNuke :: Programiści 

Użytkownicy portalu nie mogą wykorzystywać tekstów do celów komercyjnych bez wiedzy i pozwolenia Redakcji www.hajnowka.com.pl. Kopiowanie, redagowanie i wykorzystywanie w innych celach publikowanych tu tekstów wymaga indywidualnej zgody Redakcji.

Kontakt do Redakcji  redakcja@hajnowka.com.pl

Prywatna strona prowadzona społecznie przez grono przyjaciół.
Kontakt: redakcja@hajnowka.com.pl